Клайв Стэйплз Льюіс, Пляменнік чараўніка – 1955

Першы эпізод на беларускай мове. Абмяркоўваем, як прыквел да Хронік Нарніі пераказвае міф аб стварэнні сьвету і як на Льюіса паўплываў Толкін
Дисклеймер: этот эпизод на белорусском языке. Мы будем выпускать такие эпизоды время от времени. Вы сможете отличить их по названию.  
 
4 сезон, 17 эпізод

Мы працягваем абмяркоўваць Хронікі Нарніі Клайва Стэйплза Льюіса. На чарзе шосты том “Пляменнік чараўніка”. Гэта прыквел да “Льва, Вядзьмаркі і Гардэроба”, у якім хлопчык Дыгары і дзяўчынка Полі першыя трапляюць у Нарнію, яшчэ да дзяцей Пэвэнсі, і такім чынам адкрываюць гэтую дзіўную страну. 

Вядучыя падкаста заўважаюць, што гэта самы хрысціянскі том з ўсіх да гэтага моманту. У ім Льюіс амаль даслоўна пераказвае міф пра стварэнне сьвету. У сувязі с гэтым вядучыя абмяркоўваюць сяброўства Льюіса с Толкіным, які паўплываў на канвертацыю Льюіса ў хрысціянства, да і сам выкарыстоўвае біблейскія матывы ва “Ўладары пярсцёнкаў” (і наш погляд робіць гэта больш майстэрска за Льюiса). Вядучыя таксама заўважаюць, што ў гэтым томе Аслан  выказвае менш гіперапекі, ён дае галоўным героям шанец зрабіць памылкі і потым самастойна зрабіць з іх высновы. 

У эпізодзе мы згадваем відэа пра марака, які жыве на балотах: https://youtu.be/TSvLmKLe558

У наступным выпуску мы працягнем абмяркоўваць Хронікі, зараз ужо сёмую кнігу "Апошняя бітва", якая завяршае цыкл і ўпершыню была выдадзена ў 1956-ым годзе.

Дасылайце нам водгукі і пытанні на hudonebylo@gmail.com ці ў тэлеграм-канал.

Падпісвайцеся:

Вядучыя: Саша Мемус, Алесь Юркоў і Ганна Кажамякіна
Прадзюсеры: Аркаша Шырынкін і Саша Мемус
Дызайнер вокладкі: Аня Шныгіна
Мантаж: Ксенія Казанцава