Станіслаў Лем, «Салярыс» – 1961
Змрочны эпізод пра фракталы і немагчымасць кантакту.
4 сезон, 18 эпізод
Для другога эпізоду на беларускай мове мы прачыталі раман «Салярыс» Станіслава Лема. У гэтай кнізе 1961 года Лем распавядае пра даследаванні планеты-акіяна, якая выяўляе некаторыя прызнакі розуму.
У эпізодзе мы рэспектуем Лему як польскаму пісьменніку, дэпрэсуем разам з ім ад складанасці кантакта з іншапланецянамі, называем Лема расчараваўшымся Хайнлайнам і захапляемся якасцю перакладу кнігі на беларускую мову.
У наступным эпізодзе будзем абмяркоўваць доўгі раман Хайнлайна «Чужынец на зямлі чужой». Пачынайце яго чытаць хутчэй, каб паспець да эпізоду.
Дасылайце нам водгукі і пытанні на hudonebylo@gmail.com ці ў тэлеграм-канал.
Падпісвайцеся:
Вядучыя: Аляксандр Мемус, Аляксей Шнюкаў і Ганна Кажамякіна
Прадзюсеры: Аркаша Шырынкін і Саша Мемус
Дызайнер вокладкі: Аня Шныгіна
Мантаж: Ксенія Казанцава
★ Support this podcast ★